Главная » 2012 » Ноябрь » 4 » Дзяды ў Лошыцы скончыліся скандалам
19:14
Дзяды ў Лошыцы скончыліся скандалам

У часе дазволенага ўладамі мітынгу прадстаўнікі КХП-БНФ абвясцілі гісторыка "персонай нон-грата ў Курапатах”. На мітынгу ў Лошыцкім яры выступіў Валеры Буйвал, які зачытаў ліст Зянона Пазьняка. У ім коратка распавядалася пра гісторыю Лошыцкага яру, што тут пахавана не менш за 10 тысяч беларусаў, і што гвалтам былі спыненыя спробы правесці раскопкі. Паводле словаў лідара КХП-БНФ, гэта сведчыць, што тут сапраўды масавыя пахаванні людзей. У лісце Зянон Пазьняк правёў паралель з сённяшнім часам. Паводле яго, ФСБ і КДБ - пераемнікі традыцыяў НКУС. Затым Валеры Буйвал працягнуў думку Зянона Пазьняка і распавёў пра Курапаты, пра тое, што туды часта ўмешваюцца людзі, якія не з’яўляюцца сапраўднымі гісторыкамі і навукоўцамі, і назваў Ігара Кузняцова, які, як палітрук савецкага войска, зрабіў бліскучую кар'еру ў Расіі, а пасля прыехаў у Беларусь. Маўляў, не зарабіўшы нічога ў Курапатах, ён бярэ на сябе ролю асобы, якая клапоціцца пра гэтае месца. Партыя КХП-БНФ такім чынам абвяшчае Кузняцова персонай нон-грата ў Курапатах.
Просмотров: 732 | Добавил: qqq | Рейтинг: 1.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: